Прыезд у казачна наркатычны горад Медэйен
06.07.2013
День 46

Прыезд у казачна наркатычны горад Медэйен

У Медэйен я прыехала раніцай, калі яшчэ толькі стала падымацца сонейка. Але я вельмі добра памятаю гэты момант. Так як усю ноч мне давялося не спаць у аўтобусе і я была стомлена, я клявала носам, але праз моманты прасыналася і глядзела ў вакно, а там нейкая казка. Мы спускаліся з горнай вышыні і нізіну паміж гэтых самых гор, у населены пункт, які ўтапаў у кветках. Гэта было сапраўды прыгожа і казачна. Зяленыя лугі, рознакаляровыя кветкі, высотныя горы вакол і светлае сонейка над гэтым усім. Неверагодная прыгажосць!

На аўтавакзале першы ж таксіст адразу ўцапіўся ў маю сумку і пабег) Я за ім і забіраць сумку, пытаючы, колькі будзе каштаваць, а ен мне нешта паказвае і паўтарае. Карацей кажучы пасля невялікай барацьбы я здалася і толькі ў машыне зразумела, што ен паказваў на лічэбнік – гэта быў першы раз у маім падарожжы па Паўдневай Амерыцы, каб таксіст ездзіў па лічэбніку)

Прывез ен мяне да звычайнага дому, на якім не было аніякага знаку гатэлю і я захвалявалася. Аказалася, што я забраніравала пакой у гасцінным доме – гэта звычайны прыватны дом, уладальнік якога прымае гасцей-турыстаў. Не ведаю, як там з падаткамі, але было цікава апынуцца ў самай звычайнай калумбійскай сям'і, пажыць як сапраўдны калумбіец :)

Паўдня я праспала, вечарам пакуль сонейка не села, паспела прагуляцца і нават пакатацца на мятро – якое дарэчы ідзе паверсе, а не пад зямлей – віды адкрываюцца найцікавыя! Медэйен мне падабаецца вельмі – чысты, прыгожы – амаль як еўрапейскі. Белых людзей вельмі шмат і на мяне амаль ніхто не пяліцца, што нават стала нязвычным. Не такого я чакала ад гораду, які быў наркацэнтрам, бо тут жыў і царстваваў Пабло Эскабар – самы магутны і вядомы наркабарон. Дарэчы цікава, што прэступнасць стала зашкаліваць менавіта пасля забойства наркабарона, а пры яго жыцці горад быў у поўным парадку. Вось і думай, хто лепей – улада белая ці цемная.

TAGS: вынікі дню, Медэйен, таксі

НАСТРОЙ: зачарованы, сонны, цікавы

У Медэйен я прыехала раніцай, калі яшчэ толькі стала падымацца сонейка. Але я вельмі добра памятаю гэты момант. Так як усю ноч мне давялося не спаць у аўтобусе і я была стомлена, я клявала носам, але праз моманты прасыналася і глядзела ў вакно, а там нейк
У Медэйен я прыехала раніцай, калі яшчэ толькі стала падымацца сонейка. Але я вельмі добра памятаю гэты момант. Так як усю ноч мне давялося не спаць у аўтобусе і я была стомлена, я клявала носам, але праз моманты прасыналася і глядзела ў вакно, а там нейк
Последнее изменение: 15.03.2020