Пераменлівы Пном Пень
25.12.2017
День 34

Пераменлівы Пном Пень

Вырашыла паспаць, чым ісці на гэты заўтрак. Увогуле знаходзіцца тут становіцца ўсе цяжэй і цяжэй, бо шум будаўніцтва кожны дзень пачынаецца а палове 8 гадзіны раніцы і не зусім не дае мне спаць. Ды і днем працягваецца і нервуе мяне падчас працы.

Так пасля хуткага абеду я адправілася аглядаць яшчэ адну славутасць. Пайшла пешам - зганяць свае жыры, але на вуліцы дождж пайшоў. Нешта гэтая Камбоджа зусім мяне не радуе.

Па дарозе задумалася і зайшла некуды, куды лепей не заходзіць, але пранясло.

Набярэжная аказалася нічога сябе. Там і турыстычнае месца таксама было. Чаму я заўжды пасяляюся недзе ў грэбенях?

Паглядзела храм, пасля яшчэ адзін. І трэба было ўжо вяртацца.

Зайшла папіць каву і схадзіць у туалет, дзе думала ці вызывать грабер. Вырашыла прайсці пешам яшчэ. А там зноў дажджына і ніводнага тук-туку - як заўжды! Пакуль шукала - дождж скончыўся і ўсе было добра, але ўбачыла пісаючую ля ўласнай машыны добра апранутую жанчыну і ўпала ў шокавае становішча. Настрой спаганіўся.

Вярнулася ў гатэль, а там ель навагодняя на ложку і паштоўка на стале.

Жыцце - гэта непрадказальнае рэч. Асабліва ў Пном Пені, мацьяго.

Злая з самой раніцы з-за шуму будаўніцтва ля гатэлю. Дожджык марасіт, не дабаўляя настрою. Палацы прыгожыя і крыху падымают настрой. Але вось людзі мясцовыя ўсе псуют зноў.
Злая з самой раніцы з-за шуму будаўніцтва ля гатэлю. Дожджык марасіт, не дабаўляя настрою. Палацы прыгожыя і крыху падымают настрой. Але вось людзі мясцовыя ўсе псуют зноў.
Последнее изменение: 05.03.2020